4 верасня 2026, Пятніца, 12:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаваным Крыме ўражаны расійскі ракетны комплекс «Бастыён»

У акупаваным Крыме ўражаны расійскі ракетны комплекс «Бастыён»

ГУР апублікавала ўражлівае відэа аперацыі.

У сеціве з’явіўся відэазапіс паспяховай аперацыі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны на часова акупаваным паўвостраве Крым.

Як паведамляе «Цензор.НЕТ», аператары спецпадраздзялення «Group 13» нанеслі разбуральныя ўдары па прыярытэтных мэтах праціўніка.

Галоўным дасягненнем спецназаўцаў стала паражэнне берагавога ракетнага комплексу (БРК) «Бастыён» — пускавой устаноўкі, якую акупанты выкарыстоўваюць для запуску супрацькарабельных ракет «Онікс» і гіпергукавых ракет «Цыркон» па ўкраінскіх гарадах.

Акрамя таго, падчас спецыяльнай аперацыі аператары «Group 13» знішчылі і ўразілі:

Камандна-штабную машыну (КШМ) расійскіх захопнікаў;

Два палівазапраўшчыкі (бензаўвозы), якія забяспечвалі лагістыку і запраўку варожай тэхнікі на паўвостраве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках