4 верасня 2026, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін усё больш нагадвае рэлігійнага фанатыка

Пуцін усё больш нагадвае рэлігійнага фанатыка
Аббас Галлямаў

А фанатыкі ніколі не ўтрымаюць перамогу.

У справе працы з грамадскай думкай надзвычай важныя правільныя фармулёўкі. Няўдачы расійскай арміі мае сэнс апісваць не столькі як праяву «слабасці» Пуціна, колькі як сведчанне яго некампетэнтнасці. «Слабасць» — гэта паняцце, празмерна перагружанае эмоцыямі, і таму яно дазваляе маніпуляваць канатацыямі, перакрываючы адны сэнсы другімі. Можна, напрыклад, прадэманстраваць жорсткасць і такім чынам скампенсаваць раней праяўленую слабасць.

«Некампетэнтнасць» у гэтым сэнсе — паняцце значна больш сухое, рацыянальнае і таму функцыянальнае. Жорсткасцю адсутнасць кампетэнтнасці не скампенсуеш.

І ўвогуле, калі ён амаль чвэрць стагоддзя, у шкоду ўсяму астатняму, займаўся нарошчваннем ваенных магчымасцяў краіны і ўмацаваннем яе спецслужбаў, а потым, як толькі дайшло да справы, высветлілася, што ні на што сур'ёзнае ні гэтыя спецслужбы, ні гэтая армія не здольныя, то што гэта, калі не відавочная палітычная і кіраўніцкая некампетэнтнасць?

Большасць расіян пакуль не гатова прызнаць кіроўны рэжым злачынным, для іх гэта занадта. А вось з тэзісам пра яго некампетэнтнасць пагодзіцца пераважная большасць.

Пуцін усё больш нагадвае рэлігійнага фанатыка; яго барацьба з Захадам усё больш выглядае як сапраўдны Крыжовы паход. А фанатызм з пункту гледжання грамадскага ўспрымання — з’ява, процілеглая кампетэнтнасці. Кампетэнтны чалавек мысліць цвяроза і адстранёна, фанатык на такое не здольны. У апошняга — нават калі ён не крычыць, выпучыўшы вочы, падобна да Гітлера, — у галаве ўсё адно ёсць «пунцік», які перашкаджае адэкватна глядзець на рэчы.

Як сказаў Штырліцу ў цягніку мудры нацысцкі генерал:

«Фанатыкі могуць перамагчы — на першых парах. Але яны ніколі не ўтрымаюць перамогу. Бо яны стамяцца ад саміх сябе».

Аббас Галлямаў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках