23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пілот спрабаваў накіраваць самалёт на зямлю»

3
«Пілот спрабаваў накіраваць самалёт на зямлю»
Ілюстрацыйнае фота

Новыя падрабязнасці пра надзвычайнае здарэнне на борце Flydubai.

Раніцай у сераду, 30 верасня, самалёт авіякампаніі Flydubai, які выконваў рэйс з Дубая ў Тэль-Авіў, падаў сігнал аб захопе судна, рэзка страціў вышыню і на пэўны час знік з радараў. З-за сігналаў трывогі ВПС Ізраіля падымалі ў неба знішчальнікі. Аднак пазней лайнер зноў з'явіўся ў трэкерах і экстранна прызямліўся ў аэрапорце ў Саудаўскай Аравіі. На борце знаходзіліся 174 пасажыры, уключаючы 27 дзяцей. Пазней мясцовы тэлеканал Channel 12 паведаміў, што трывожны сігнал паступіў з-за бойкі пілотаў у кабіне самалёта. Адзін з іх атрымаў нажавое раненне і страціў прытомнасць. У якасці прычын нападу разглядаецца некалькі версій, у тым ліку спроба тэракту. Расказваем, што вядома на гэты момант.

Першапачаткова не было зразумела, што менавіта стала прычынай бойкі паміж пілотамі. Пазней Channel 12 паведаміў, што разглядаецца некалькі версій здарэння. Першая — гэта спроба аднаго з лётчыкаў, меркавана другога пілота, захапіць кіраванне лайнерам і накіраваць яго на зямлю. Другая версія — магчымая спроба здзейсніць самазабойства тым жа лётчыкам.

Пасажыры распавялі, што чулі крыкі ў пярэдняй частцы салона і бачылі параненым аднаго з пілотаў. Дапамогу яму спрабавалі аказаць ізраільскія лекар і медсястра, якія ў той момант знаходзіліся на борце самалёта.

Першапачаткова паведамлялася, што пілоты былі ўкраінскага і расійскага паходжання. Паводле ўдакладненай пазней інфармацыі, на момант інцыдэнту лайнерам кіравалі грамадзянін ААЭ (КВС) і грамадзянін Амана (другі пілот). І менавіта паміж імі адбылася бойка. Па паведамленнях мясцовых СМІ, аманскі пілот працаваў у авіякампаніі каля года.

Пасадзіць борт змаглі пілоты, якія ляцелі гэтым жа рэйсам у якасці пасажыраў. Менавіта яны, як сцвярджаецца, мелі расійскае і ўкраінскае паходжанне.

Паводле дадзеных Channel 12, камандзір паветранага судна быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу.

Пазней інцыдэнт пракаментаваў прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху. Паводле яго слоў, адзін з пасажыраў паведаміў яму, што самалёт увайшоў у штопар і пачаў пікіраваць. Пасажыру ўдалося разам з членам экіпажа прарвацца ў кабіну пілотаў і абясшкодзіць лётчыка, узброенага нажом, у той момант, калі той, як сцвярджае прэм'ер, «спрабаваў вывесці з ладу сістэмы самалёта».

«Грамадзяне Ізраіля, сёння раніцай падчас рэйса з Дубая ў Ізраіль адбыўся надзвычай сур'ёзны інцыдэнт, звязаны з бяспекай. Амаль усе пасажыры гэтага рэйса былі ізраільцянамі. Падчас палёту, пры падлёце да Ізраіля, адзін з пілотаў нанёс нажавое раненне другому і, відаць, спрабаваў накіраваць самалёт на зямлю разам з усімі, хто знаходзіўся на борце», — перадае словы Нетаньяху «7 канал».

Паводле слоў прэм'ер-міністра, пілот Flydubai, які падчас рэйса з Дубая ў Тэль-Авіў ударыў нажом свайго напарніка, быў арыштаваны ўладамі Саудаўскай Аравіі. Цяпер ідзе разбіральніцтва.

Пілотам Flydubai, якога паранілі нажом падчас рэйса з Дубая ў Тэль-Авіў, меркавана аказаўся грамадзянін Індыі Сміт Маччхар. Паводле яго профілю ў LinkedIn, Маччхар працуе камандзірам паветранага судна ў Flydubai з 2022 года. Да гэтага ён лётаў у авіякампаніі SpiceJet. У пілота больш за 13 гадоў досведу камерцыйных палётаў і каля 9750 гадзін налёту на Boeing 737, уключаючы мадэлі B737-800 і B737 MAX 8/9.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲