«Уладальнікі кватэр у Мінску ладзяць кастынг і допыт перад здачай у арэнду»
2- 29.09.2026, 13:56
- 1,420
А за «забіты» «бабулін варыянт» на ўскраіне просяць $350.
Мінчук minsk.toxic распавёў, у што ператварылася размова з уладальнікамі кватэры, якую ён хацеў зняць.
«У Мінску знайсці нармальную кватэру яшчэ складаней, чым адэкватныя стасункі, — піша ён у Threads. — Адкрываеш «Kufar», а там за забіты «бабулін варыянт» з дыванамі на Трактарным просяць 350 долараў плюс камуналка, а ў апісанні капсам: «Толькі для адной дзяўчыны без хлопцаў, жывёл і гасцей».
Уладальнікі на праглядах ладзяць кастынгі і допыты, як пры допуску да дзяржаўнай таямніцы. Пакажы кантракт, які заробак, кім працуеш?
У выніку плаціш купу баксаў за аднапакаёўку ў «Мінск-Мір» і яшчэ мусіш радавацца, што табе дазволілі там пажыць».
Шмат беларусаў пагадзіліся з аўтарам паста. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
— Цэны дзікія, праўда. І наконт «кастынгу» — як бы так, арэндадавец выбірае. І вы таксама выбіраеце, у каго здымаць. Я, напрыклад, не здаю першаму, хто згадзіўся, бо згодных шмат. Спытаць пра працу, чым чалавек займаецца, лад жыцця — база.
— Калі гэта ператвараецца ў кастынг на шоу «Халастяк», становіцца ўжо занадта.
— Адна справа — выгода і рынак, а іншая — допыты пра асабістае жыццё дзеля забітай аднапакаёўкі за завышаны кошт.
— Згодная. Таксама ў пошуку.