У Беларусі A1 атрымаў велізарны штраф
6- 28.09.2026, 13:40
- 2,518
Аператара пакаралі за прымусовы перавод кліентаў з архіўных тарыфаў.
Эканамічны суд Мінска аштрафаваў мабільнага аператара A1 на 109,7 млн рублёў за перавод абанентаў з архіўных тарыфаў «Без ліміта» і «Без ліміта 2.0» на больш дарагі «Драйв Анлім». Яшчэ 2250 рублёў штрафу прызначылі службовай асобе кампаніі, паведамілі у МАРТ.
Ідзе гаворка пра рашэнне A1 з 1 чэрвеня 2025 года закрыць архіўныя тарыфныя планы «Без ліміта» і «Без ліміта 2.0» з безлімітным інтэрнэтам і прымусова перавесці абанентаў на падобны, але больш дарагі «Драйв Анлім». Карыстальнікі TikTok актыўна абмяркоўвалі гэты крок. Аднак пасля «з улікам шматлікіх скаргаў грамадзян» ўмяшаўся МАРТ — там адбылася рабочая сустрэча з прадстаўнікамі аператараў і Міністэрства сувязі.
У красавіку 2026 года камісія Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прызнала такія дзеянні парушэннем антыманапольнага заканадаўства. МАРТ спаслаўся на падпункт 1.4 пункта 1 артыкула 18 закона «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».
Па выніках разбіральніцтва Эканамічны суд Мінска прыцягнуў A1 да адміністрацыйнай адказнасці і прызначыў штраф у памеры 109,7 млн рублёў. Службовую асобу прадпрыемства аштрафавалі яшчэ на 2250 рублёў.
Рашэнне пакуль не ўступіла ў сілу і можа быць абскарджана.