У Польшчы адкрылі збор для беларускага таксіста, які пацярпеў падчас нападу
- 28.09.2026, 12:13
- 1,956
Пасля ўдару ў мужчыны рэзка пагоршыўся зрок.
«Суполка беларусаў у Уроцлаве» адкрыла збор сродкаў у падтрымку беларускага таксіста, які пацярпеў падчас нападу.
Мужчына атрымаў удар у вобласць правай скроні. Пасля гэтага ў яго значна пагоршыўся зрок на правае вока.
Падчас абследавання лекары западазрылі катаракту. Пакуль гэта не канчатковы дыягназ. Прыблізна праз месяц пацярпеламу неабходна прайсці паўторную кансультацыю афтальмолага. Толькі пасля наступных абследаванняў стане зразумела, якое лячэнне яму спатрэбіцца.
Сабраныя сродкі пойдуць на далейшую дыягностыку, лячэнне, лекі, новыя акуляры і іншыя выдаткі, звязаныя з наступствамі нападу.
Дапамагчы пацярпеламу можна тут.