У Віцебску прадаюць з аўкцыёну знакаміты Смаленскі рынак
2- 25.09.2026, 17:12
- 1,044
Ён існуе ўжо больш за 160 гадоў.
У Віцебску прадаюць з аўкцыёну знакаміты Смаленскі рынак, які існуе ўжо больш за 160 гадоў. Лот з’явіўся на старонцы GosTorg.
У склад лота ўваходзяць будынак крытага харчовага рынку, уласна будынак рынку, складскія памяшканні, грамадская прыбіральня, склад, будынак лабараторыі ветсанэкспертызы, цеплавая сетка, а таксама гандлёвае і тэхналагічнае абсталяванне ў колькасці 210 адзінак.
Рынак знаходзіцца на Смаленскай плошчы ў цэнтральнай частцы Віцебска. Агульная плошча зямельнага ўчастка — 1,4225 гектара.

Стартавы кошт лота — 25 мільёнаў рублёў, або прыблізна 8,3 мільёна долараў паводле актуальнага курсу Нацбанка Беларусі.

Таргі адбудуцца 29 кастрычніка а 14:00.
Як паведамляе «Віцебская энцыклапедыя», Смаленскі рынак пад гэтай назвай працаваў ужо ў 1860-х гадах.