Студэнтка пра цэны ў сталоўцы: Раней былі больш адэкватныя
4- 23.09.2026, 16:51
- 1,156
Абед — 20 рублёў, стыпендыя — 200 рублёў.
Студэнты абмяркоўваюць кошт харчавання ў сталоўках беларускіх ВНУ.
«Прабачце, але што з цэнамі для студэнтаў? – піша ў Threads n.kkurtova. - Вось за гэты «абед» я аддала 11 рублёў. Катлеты па чатыры – пяць рублёў. Калі браць паўнавартасны абед (першае, другое, салата і «кампот»), то гэта выйдзе каля 15 – 20 рублёў. Раней цэны былі больш адэкватныя. Хто што думае з гэтай нагоды?»

Многія карыстальнікі адзначылі, што з пачаткам новага навучальнага года цэны істотна выраслі. Сайт Charter97.otg прыводзіць некалькі каментарыяў:
- За бульбу, сок і салату - 11 рублёў?
- Раней за 8 рублёў у мяне паднос ламіўся.
- Пры чым тут зарплата, калі студэнцкая стыпендыя — 150 рублёў?
- Інфляцыя. Значна большая, чым у статыстыцы.
- Абед — 20 рублёў, стыпендыя — 200 рублёў. Лічце.