«Бачу хлопцаў, якія працуюць у тры змены за 1,5 тысячы»
- 23.09.2026, 12:11
- 1,614
Адкуль «Белстат» бярэ свае фантастычныя лічбы?
Мінчанін zharkovskiipavel/post/Ddmb-sHD7EV так і не здолеў знайсці «сярэднестатыстычнага беларуса».
«Абажаю чытаць свежыя справаздачы «Белстата» пра «сярэднюю налічаную зарплату па Мінску» ў 4000 рублёў, — піша ён. — Гляджу на гэтую лічбу і шчыра хачу пазнаёміцца з гэтым легендарным сярэднім беларусам. Дзе ён жыве?
Чаму вакол я бачу або студэнтаў, якія лічаць капейкі на сырок «Бярозка», або айцішнікаў з патухлымі вачыма, або хлопцаў з завода, якія за паўтары тысячы працуюць у тры змены?»
Іншыя карыстальнікі сацсеткі пагадзіліся з аўтарам паста. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- Статыстыка заробкаў у Беларусі працуе па законе галубцоў: дырэктар завода есць мяса, рабочыя ядуць капусту, а паводле справаздач усе сытыя і атрымліваюць ідэальны баланс.
- 4000? Фантастычныя лічбы.
- Дакладна, я на швейнай фабрыцы, у прыбіральню — бегам, не палю, дадому — паспаць, паесці, яшчэ і ў суботу просяць выйсці, 1000–1100 рублёў.
- Такая зарплата будзе, калі працаваць не на адной працы. Гэта так. А калі працаваць на звычайнай працы — 2500 максімум.