22 верасня 2026, aўторак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пераплюнуў Саддама Хусейна і Хамейні

3
Пуцін пераплюнуў Саддама Хусейна і Хамейні

Нават у аяталы хапіла мужнасці спыніць бойню.

Практычна адразу пасля Іранскай ісламскай рэвалюцыі пачалася ірана-іракская вайна, якая цягнулася 8 гадоў. З абодвух бакоў было забіта каля паўмільёна чалавек. Калі Савет Бяспекі ААН прагаласаваў за спыненне баявых дзеянняў, аятала Хамейні пагадзіўся, прамовіўшы знакамітыя словы: «Шчаслівыя тыя, хто стаў пакутнікамі. Няшчасны я, што выжыў… Прыняць гэтае рашэнне (аб спыненні баявых дзеянняў — А.Г.) — гэта горш, чым выпіць з чашы з атрутай. Я аддаю сябе волі Алаху і п’ю ў яго гонар».

Колькасць забітых расіян цяпер ацэньваецца прыкладна ў тыя ж паўмільёна — толькі там гэта былі СУМАРНЫЯ страты ДВУХ бакоў, а ў нас — страты АДНОЙ — расійскай — староны.

Пуцін пераплюнуў Саддама Хусейна і аяталу Хамейні. Напэўна, ён гэтым ганарыцца. Але ж нават у Хамейні хапіла мужнасці спыніць бойню, «выпіўшы», як ён сказаў, гэтую «чашу з атрутай». Няўжо ў Пуціна менш спагады да забітых суайчыннікаў?..

Як жа дорага абыходзіцца Расіі культываваны яе прэзідэнтам імідж моцнага лідара, які не адступае.

Аббас Галлямов, Telegram

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках