«А дзе мяса?»
2- 22.09.2026, 17:42
- 1,648
Да чаго прывяла «аптымізацыя» меню ў школах?
Бацькі мінскіх школьнікаў абмяркоўваюць харчаванне ў навучальных установах сталіцы.
«Тры месяцы вырашаем праблемы са страўнікава-кішачным трактам у сына, усё за свой кошт, — піша ў Threads mamaruza. — Сёння ледзь дамагліся ў паліклініцы накіравання ў «тройку» да гастраэнтэролага, да якога хадзілі платна. Аднак запіс да яго будзе ў сярэдзіне кастрычніка — на лістапад.
«Усюды з дзецьмі проста аврал!» — сказала загадчыца ў паліклініцы. Тым часам меню ў школе на панядзелак: бутэрброд з каўбасой і тварожная запяканка. Нават дзеці здзівіліся і пыталіся адзін у аднаго: а гэта нармальна? А вы як лічыце: гэта нармальна? Выдатна «аптымізавалі меню»?»
Шмат карыстальнікаў сацсеткі таксама звярнулі ўвагу на змены, якія адбыліся ў школьных сталовых. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:
- Можа, ім колу з чыпсамі хай даюць? Каб галодныя не хадзілі. Ці няхай нарэшце навучацца рабіць простую ежу смачна, каб дзеці елі? У мінулым годзе ж шмат чаго было смачнага, дзеці ўсё з'ядалі: мясны гуляш з бульбай, «шашлычкі» з курыцы… а цяпер дзеці пытаюць: «А дзе мяса?»
- Чамусьці летам, калі дзеці на чыпсах, бургерах і г. д., у іх жываты не баляць. Як толькі школа — адразу жываты забалелі.
- Гастрыт і іншыя «радасці» — арганізм ужо не спраўляецца.