У Мінску ходзіць загадкавы аўтобус
1- 22.09.2026, 13:10
- 2,562
1300 метраў шляху і адзін рэйс у дзень.
У Мінску ходзіць незвычайны аўтобус, маршрут якога складае ўсяго 1,3 кіламетра. Акрамя таго, скарыстацца ім можна толькі раз на дзень (пры гэтым назад транспарт не вяртаецца). Гаворка пра маршрут №261Э «Кальцавая – Зялёны Луг-6».
Паводле звестак дзяржаўнага прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь», аўтобус адпраўляецца з прыпынку «Кальцавая» ў пасёлку Сонечны, затым едзе па вуліцы Шырокай, аўтадарозе Н3085 і вуліцы Мірашнічэнкі ў бок Зялёнага Лугу. Увесь маршрут займае ўсяго 1300 метраў.

Незвычайным з’яўляецца і само расклад №261Э. У ім прадугледжаны толькі адзін рэйс у дзень: у буднія дні аўтобус адпраўляецца ад «Кальцавой» а 07:25. У зваротным напрамку транспарт не ходзіць.