22 верасня 2026, aўторак, 9:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сотні беспілотнікаў атакавалі рэгіёны Расіі

1
Сотні беспілотнікаў атакавалі рэгіёны Расіі
Ілюстрацыйнае фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

ЗСУ атакавалі 14 абласцей РФ.

Расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны (СПА) за ноч над рэгіёнамі Расіі, нібыта, знішчылі амаль 300 беспілотнікаў. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ.

«На працягу мінулай ночы дзяжурнымі сіламі СПА перахопленыя і знішчаныя 297 беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу», — гаворыцца ў публікацыі.

Паводле інфармацыі абароннага ведамства, расійскія вайскоўцы, нібыта, знішчылі іх над тэрыторыямі 14 абласцей — над Белгарадскімі, Бранскімі, Валгаградскімі, Варонежскімі, Курскімі, Ліпецкімі, Ніжагародскімі, Растоўскімі, Разанскімі, Самарскімі, Саратаўскімі, Смаленскімі, Тамбоўскімі, Ульянаўскімі абласцямі, а таксама над Крымам.

Як паведамляў Charter97.org, украінскія дроны паразiлi ключавы НПЗ Расіі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках