Украінская авіяцыя нанесла моцны ўдар па лагістыцы расіян
- 21.09.2026, 11:41
- 1,520
Акупанты пазбавіліся важных маршрутаў забеспячэння.
На Гуляйпольскім напрамку, у зоне адказнасці 7-га корпуса ДШВ, Сілы абароны нанеслі серыю авіяўдараў па лагістычнай інфраструктуры праціўніка.
Пра гэта паведамляе «Цензор.НЕТ» са спасылкай на прэс-цэнтр 7-га корпуса ДШВ.
У прыватнасці, у раёне населенага пункта Палагі ўкраінскія вайскоўцы разбурылі масты, якія акупанты выкарыстоўвалі для перамяшчэння асабовага складу, цяжкай тэхнікі і боепрыпасаў для забеспячэння наступальных дзеянняў у напрамку Арэхава.
Як адзначаецца, у выніку удараў на гэтым участку фронту лагістыка праціўніка значна ўскладненая. Магчымасці расійскіх падраздзяленняў па перакідцы сіл і матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні абмежаваныя.
«Акрамя таго, зніжэнне лагістычнай прапускной здольнасці на маршрутах, якія выкарыстоўваліся для перамяшчэння буйнагабарытнай тэхнікі, прымусіла праціўніка больш актыўна выкарыстоўваць мотатэхніку. Такія групы больш уразлівыя для украінскіх сродкаў паражэння», — адзначаюць у 7-м корпусе ДШВ.