Дроны атакавалі хімзавод у Тальяці і аэрадром у Таганрогу
3- 12.09.2026, 8:21
- 4,138
«КуйбышевАзот» вырабляе ўнікальную для РФ прадукцыю.
У ноч на 12 верасня украінскія дроны завіталі як мінімум у два расійскія гарады — Тальяці ў Самарскай вобласці і Таганрог — у Растоўскай. У першым з іх прыляцела па хімічным заводзе «КуйбышевАзот», які, між іншым, спецыялізуецца на вытворчасці ўнікальнай для РФ прадукцыі.
А ў Таганрогу пажар пасля атакі ўспыхнуў на тэрыторыі абанкруцелага аўтазавода, дзе цяпер збіраюць ударныя дроны; пад удар патрапіў таксама ваенны аэрадром. Падрабязнасці паражэнняў раскрылі ў Telegram-канале Exilenova+.
Выбухі ў Тальяці
Пра выбухі ў Тальяці Самарскай вобласці РФ стала вядома бліжэй да ранку. Расіяне скардзіліся на атаку, якой, паводле папярэдніх даных, падвергся хімічны завод «КуйбышевАзот».
Судзячы з кадраў, знятых відавочцамі, там успыхнуў пажар.


З цягам часу пажар разгараўся.
Хімічны завод «КуйбышевАзот» вырабляе капролактам, аміячную селітру, карбамід, сульфат амонію, аміяк, слабую азотную кіслату, поліамід-6, высокатрывалую тэхнічную ніць. Апошнія два віды прадукцыі ў РФ выпускае толькі гэтае прадпрыемства.

Атака на Таганрог
Гэтай ноччу ў Таганрогу Растоўскай вобласці было гучна.
Там, як піша Exilenova+, пад удар патрапіў аўтазавод.
«У Таганрогу была атакавана тэрыторыя Таганрогскага аўтамабільнага завода, гарыць рэзервуар», – адзначана ў паведамленні.
Пажар на тэрыторыі гэтага прадпрыемства фіксуюць спадарожнікі NASA FIRMS. Бачныя як мінімум два ачагі ўзгарання. А над горадам падымаецца дым.




Як устанавіў OSINT-эксперт незалежнага расійскага выдання ASTRA, дым падымаецца, у тым ліку, і з боку ваеннага аэрадрома Таганрога.



«Таганрог-Цэнтральны» — гэта ваенны аэрадром у Растоўскай вобласці Расіі, размешчаны ў межах горада Таганрога. На аэрадроме базуецца 708-ы ваенна-транспартны авіяцыйны полк.
Таксама побач працуе 325-ы авіярамонтны завод, які рамантуе транспартныя самалёты і камплектуючыя.
У Exilenova+ таксама напісалі, што ў Таганрогу «быў атакаваны аэрадром і ваенны гарадок, там зараз пажар».


Тое, што дронавая атака была паспяховай, пацвярджалі мясцовыя каналы.
«Таганрог, на жаль, ёсць наступствы на зямлі. Працуюць аварыйныя службы. Астатняя інфармацыя пазней ад афіцыйных службаў», — пісалі яны.
Пазней прыйшло і пацверджанне ад уладаў горада.
«Гэтай ноччу наш горад падвергся масіраванай паветранай атацы. Сіламі СПА над горадам знішчаныя БПЛА. Ёсць ачагі ўзгарання. Спецыялісты аварыйных службаў працуюць на месцах падзення абломкаў. Пацярпелых няма. Інфармацыя пра наступствы на зямлі будзе ўдакладняцца», – заявіла кіраўніца Таганрога Святлана Камбулова.

А вось губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар, «збіўшы» «больш за 70 БПЛА» за ноч, заўважыў у Таганрогу толькі «ўзгаранне будынка крамы».




Аўтамабілі на гэтым заводзе даўно не вырабляюць: у 2014 годзе прадпрыемства было прызнана банкрутам. Замест гэтага там збіраюць беспілотнікі. Паводле некаторых звестак, на базе цэхаў ТагАЗ разгорнутыя зборка ўдарна-разведвальных дронаў «Маланка» і вытворчасць камплектуючых для цяжкіх БПЛА «Арыён».