Лукашэнка запатрабаваў ад ЗША грошай
41- 11.09.2026, 18:19
- 30,808
Дыктатар заявіў, што ў Вашынгтона ёсць доўг перад рэжымам.
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў суму доўгу ЗША перад рэжымам. Падрабязнасці паведамляе БелТА.
Узурпатар распавёў пра пастаўкі беларускага калію ў Злучаныя Штаты Амерыкі. Пры гэтым беларускі дыктатар запатрабаваў ад ЗША вярнуць даўжок — каля 43–44 мільёнаў долараў, якія „ў «Сіцібанку» захраслі“.
— У багатай Амерыкі захраслі. Вы нам, калі ласка, вярніце гэтыя грошы, — заявіў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пра сітуацыю з «захраслай» сумай грошай яму ў пісьмовай форме паведаміў урад:
— Грошы вярніце! Гэта ж ганьба для ЗША. Потым мы з вамі будзем дамаўляцца пра больш сур'ёзныя рэчы.
Як паведамляў Charter97.org, сёння Лукашэнка заявіў, што долар «нікому не патрэбны».