13 верасня 2026, Нядзеля, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі будзе мабілізацыя?

32
У Беларусі будзе мабілізацыя?
Фота: прэс-служба Міністэрства абароны РБ

Дыктатар загадаў «струсіць армію».

Лукашэнка на палігоне ў Брэсцкай вобласці выдаў чарговую порцыю ваяўнічай рыторыкі. Паводле яго слоў, беларускую армію «трэба струсіць» — аж да праверкі гатоўнасці да мабілізацыі. «Усю армію. Усіх праверым», — пагразіў кіраўнік.

Паралельна з гэтым ужо прайшлі праверкі танкавых і матастралковых частак, цяпер чарга дайшла да артылерыйскай брыгады — рэжым чарговы раз дэманструе гатоўнасць да вайны, якую, паводле афіцыйнай версіі, ніхто весці не плануе.

«Мы — прагматыкі», — заявіў кіраўнік, тлумачачы, што ваяваць з «монстрамі» па перыметры яму нявыгадна.

Заява Лукашэнкі аб праверцы гатоўнасці да мабілізацыі прагучала на фоне чарговай хвалі чутак пра магчымую мабілізацыю у самой Расіі. З лета 2026 года ў СМІ абмяркоўваецца сцэнар, паводле якога дадатковы прызыў можа быць абвешчаны ўжо пасля выбараў у Дзярждуму (18–20 верасня) — прыблізна ў кастрычніку.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках