Украіна магутна атакавала Валгаград ракетамі «Фламінга»
8- 11.09.2026, 20:11
- 20,938
Пад ударам апынуўся падсанкцыйны завод.
Сілы абароны Украіны ў ноч на пятніцу, 11 верасня, атаквалі крылатымі ракетамі FP-5 «Фламінга» прадпрыемства «Валгаградпрампраект» у расійскім горадзе Валгаград, паведамляе украінская абаронная кампанія Fire Point.
Зафіксавана трапленне ракет у мэту, у выніку чаго ўзнік пажар, гаворыцца ў паведамленні.

«Валгаградпрампраект» вырабляе каталізатары гарэння з утрыманнем феррацэну і распрацоўвае тэхналогіі вытворчасці хімічных рэчываў. Завод знаходзіцца пад санкцыямі ЗША праз працу на расійскі ваенна-прамысловы комплекс.
Раней паведамлялася пра выбухі ў Валгаградзе. Расійскі губернатар заяўляў пра падзенне «абломкаў» ракет на тэрыторыі прамысловага прадпрыемства, а маніторынгавыя рэсурсы паведамлялі пра пажары.
Таксама ўначы паведамлялася пра атаку на расійскі Саратаў, дзе дроны паразілі нафтаперапрацоўчы завод і склад маркетплейсу Ozon. Узніклі маштабныя пажары.