13 верасня 2026, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка заявіў, што яго армія праграе суседнім дзяржавам

22
Лукашэнка заявіў, што яго армія праграе суседнім дзяржавам

Дыктатар паразважаў пра вайну.

Лукашэнка чарговы раз запэўніў, што нападаць ні на каго не збіраецца — праўда, патлумачыў гэта не міролюбаствам, а банальным разлікам: маўляў, ваяваць з суседзямі «роўнае смерці». Заява прагучала 11 верасня на агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі» ў Баранавіцкім раёне.

«Некаторыя тут спрабуюць папракнуць нас, што нібыта заўтра мы збіраемся на кагосьці напасці. Яшчэ раз паўтараю: мы не збіраемся ні на каго нападаць, мы прагматыкі. Мы разумеем, што калі мы на каго-небудзь, дапусцім, з нашых суседзяў, здзейснім напад, гэта роўнае смерці. Перамагчы канфлікт з нашымі «манстрамі» — дзяржавамі, размешчанымі па перыметры, — мы не можам. Навошта тады пачынаць вайну, калі зусім адкрыта? Але абараніць сантыметр, міліметр сваёй зямлі, наша насельніцтва, забяспечыць бяспеку мы абавязаныя», — заявіў дыктатар.

Далей Лукашэнка перайшоў да звыклай тэмы «варожай разведкі» ля межаў — ізноў без якіх-небудзь доказаў.

«Перыядычна фіксуем рознага кшталту правакацыі, парушэнні паветранай прасторы. Але не гэта галоўнае. Галоўнае ў тым, што нашы суседзі трацяць мільярды на ўзбраенне сваёй арміі», — паскардзіўся ён.

Звяртаючыся да вайскоўцаў, кіраўнік заклікаў іх быць гатовымі «да своечасовай і адэкватнай рэакцыі, калі раптам нешта здарыцца», адзначыўшы, што «вопыт сучасных узброеных канфліктаў паказвае: найважнейшая роля пры вядзенні ваенных дзеянняў адводзіцца кіраванню войскамі».

«Не можа быць ніякага супраціву, абароны, наступлення, не можа быць вайны без сувязі. Няма сувязі, няма кіравання войскамі — загінулі», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што «ў умовах, калі ўвесь свет імкліва развівае інфармацыйныя тэхналогіі, сродкі разведкі, радыёэлектроннай барацьбы і падаўлення», адставанне ў гэтай сферы «роўнае смерці».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках