13 верасня 2026, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Мы разглядаем магчымасць удараў па тэрыторыі Беларусі

17
ГУР: Мы разглядаем магчымасць удараў па тэрыторыі Беларусі

Лукашэнка зноў уключыў рэтранслятары.

Хоць у расійскіх акупантаў пакуль няма надзейнага аналага тэрміналаў Starlink кампаніі SpaceX, яны здольныя перадаваць відэасігнал з дапамогай рэтранслятараў, усталяваных у Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце The Times заявіў кіраўнік ваеннай разведкі Украіны (ГУР), генерал-лейтэнант Алег Івашчанка.

«Яны могуць выкарыстоўваць ячэістую сетку (mesh-сетку) з мноствам вежаў і рэтранслятараў. Гэтыя рэтранслятары размешчаныя ўздоўж мяжы — мы зафіксавалі шэсць такіх прылад на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён.

Адзначаецца, што цяпер Кіеў зноў вымушаны разглядаць магчымасць нанесення удараў па беларускай тэрыторыі.

«На пэўны час яны спынілі іх разгортванне, але цяпер мы бачым, што некаторыя рэтранслятары зноў працуюць. У нас дастаткова магчымасцяў, каб справіцца з гэтай праблемай», — заявіў генерал.

Паводле яго слоў, хоць разведдадзеныя ГУР сведчаць, што Беларусь фарміруе новую паветрана-дэсантную брыгаду за 40 км ад украінскай мяжы, непасрэднай пагрозы наземнага наступу ў бліжэйшай перспектыве няма.

Украіна таксама мае намер процідзейнічаць спробам Масквы разгарнуць групоўку спадарожнікаў для паляпшэння сувязі і вядзення разведкі ў зоне баявых дзеянняў. Хоць падраздзяленні Івашчанкі ўжо наносяць удары па расійскіх аб’ектах касмічнай інфраструктуры, ён заклікаў Захад дапамагчы спыніць пастаўкі крытычна важных кампанентаў. Генерал адзначыў:

«Расія атрымлівае кампаненты з высокаразвітых краін, уключаючы некаторыя дзяржавы Еўропы, ЗША, Японію і Тайвань. Нам вядомыя гэтыя ланцужкі паставак, і мы спрабуем спыніць іх сумесна з выведвальнымі службамі краін-партнёраў. Нам патрэбныя санкцыі, якія закранаюць кампанентную базу, ад якой залежыць Расія».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках