Выбух у цэнтры Масквы: загінуў зяць галоўнакамандуючага ВКС РФ
23- 5.08.2026, 14:39
- 24,640
Таксама магла пацярпець дачка расійскага афіцэра.
Адзін з асабістых дакументаў зяця галоўнакамандуючага Паветрана-касмічных сіл Расіі Аляксандра Чайко Данііла Перадрыя быў прызнаны несапраўдным, высветліла «Агенцтва». Гэта пацвярджае інфармацыю аб тым, што ён загінуў падчас выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.
Інфармацыя пра прызнанне дакумента несапраўдным, нумар якога трапіў у вывучаныя «Агенцтвам» уцечкі, з'явілася ў дзяржаўных базах у ноч на сераду. Аднак сам дакумент прызналі несапраўдным яшчэ 1 жніўня — у дзень выбуху ў маскоўскім рэстаране Balzi Rossi.
Раней паведамлялася, што дачка галоўнакамандуючага ВКС Марыя Чайко магла пацярпець падчас выбуху, а яе муж Данііл Перадрый загінуў.
Згодна з уцечкамі, яна змяніла прозвішча з Чайко на Перадрый у 2025 годзе. Вяселле згулялі ў чэрвені мінулага года ў прэміяльным пасёлку каля Рублёўкі.
У рэстаране, які 1 жніўня быў закрыты на прыватнае абслугоўванне, адзначалі 55‑годдзе галоўнакамандуючага ВКС РФ генерала Аляксандра Чайко.
Сам генерал, паводле наяўнай інфармацыі, не пацярпеў.
Аляксандр Чайко ў 2022 годзе камандаваў наступам на Кіеў і знаходзіцца пад санкцыямі ЕС з-за датычнасці да ваенных злачынстваў у Бучы.