Жазэ Маўрынью зладзіў незвычайную праверку гульцам «Рэала»
- 22.08.2026, 21:53
ФОТА: MOROCCOWORLDNEWS.COM
Сёння каралеўскі клуб згуляе з «Эспаньёлам».
Галоўны трэнер «Рэала» Жазэ Маўрынью вырашыў праверыць сваіх футбалістаў перад матчам з «Эспаньёлам».
На прэс-канферэнцыі ў Маўрынью спыталі пра стартавы склад на маючую адбыцца гульню, на што ён адказаў: «Мае гульцы ведаюць склад. Паглядзім, у каго з журналістаў найлепшыя сувязі».
Іспанскае выданне Marca так гэта каментуе: «Калі Жазэ Маўрынью гэта сказаў, гэта было наўмысна, пралічаны ход. Трэнер хацеў праверыць сваіх футбалістаў, каб убачыць, ці не прасочыцца склад у прэсу».
Матч «Эспаньёл» — «Рэал» у першым туры іспанскай Ла Лігі адбудзецца сёння а 22:30 па мінскім часе.