22 жнiўня 2026, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаўроў загаварыў пра пратэсты і паніку ў Расіі

4
Лаўроў загаварыў пра пратэсты і паніку ў Расіі
СЯРГЕЙ ЛАЎРОЎ
ФОТА: GETTY IMAGES

Кіраўнік МЗС РФ сцвярджае, што сітуацыю ў РФ імкнецца «дэстабілізаваць» Захад.

Захад нібыта імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю ў Расіі напярэдадні «выбараў» у Дзяржаўную думу, заявіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю ІС «Весті».

Міністр адзначыў, што заходнія краіны працягваюць падтрымліваць Украіну пастаўкамі ўзбраення і сучасных тэхналогій, а таксама аказваюць уплыў на ўкраінскае кіраўніцтва. Паводле слоў Лаўрова, дзеянні Кіева пры падтрымцы Захаду накіраваныя, у тым ліку, супраць мірнага насельніцтва Расіі.

«Санкцыянуюць усё больш агідныя метады нанясення шкоды мірным грамадзянам Расіі ў надзеі выклікаць паніку, выклікаць пратэстныя настроі, падарваць мірны, нармальны ход жыцця, асабліва напярэдадні выбараў у Дзяржаўную думу. Гэта мы ўсё бачым», — сказаў кіраўнік МЗС РФ.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках