23 жнiўня 2026, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі камбайнёр расказаў, колькі зарабіў на жніве

39
Беларускі камбайнёр расказаў, колькі зарабіў на жніве
Ілюстрацыйнае фота

Ён працаваў 40 дзён запар без выходных.

Камбайнёр Ігар адпрацаваў 40 дзён без выходных, намалаціў каля 3000 тон збожжа і зарабіў 13 тысяч рублёў. Пра гэта ён распавёў у Threads, заўважыла «Зеркало».

Ігар адзначыў, што яму «было вельмі складана» і дадому ён вяртаўся без сіл. Калі надвор’е дазваляла, мужчына пачынаў працу а 6.00. Калі за акном ішоў дождж, то а 8.00.

Мужчына адпрацаваў 40 працоўных дзён запар без выходных. За гэта ён атрымаў 13 тысяч рублёў.

Ігар падкрэсліў, што заробак камбайнёра залежыць ад намалоту.

— Гэта ж, хлопцы, за намалот. Гэта не значыць, што вы 40 дзён пахадзілі і атрымаеце такую зарплату. Заробак у нас налічваецца ад таго, колькі вы намалацілі тон. Калі хтосьці арэ, то — колькі вы ўзаралі гектараў, — распавёў Ігар.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках