22 жнiўня 2026, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі лютуе непагода

1
У Беларусі лютуе непагода

Цыклон накрыў 148 населеных пунктаў.

Адразу ў трох абласцях энергетыкі працуюць у асаблівым рэжыме, паведамілі ў прэс-службе «Белэнерга».

Паводле даных на 15:00 перабоі ў электразабеспячэнні зафіксаваныя ў 148 населеных пунктах.

Для ліквідацыі наступстваў на аб’екты выйшлі 185 аварыйных брыгад і 220 адзінак тэхнікі.

Праблемы з электразабеспячэннем пачаліся ў Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях.

Усяму віной ураганны вецер і цыклон «Прыска».

Толькі на Гродзеншчыне электрычнасць знікла больш як у 30 населеных пунктах.

Пераважна пацярпелі Гродзенскі, Шчучынскі, Мастоўскі і Воранаўскі раёны, распавялі ў РУП «Гроднаэнерга».

Асноўнай прычынай адключэння электрычнасці спецыялісты называюць абрывы правадоў з-за падзення дрэў.

«Аранжавы і чырвоны ўзроўні, абвешчаныя метэаролагамі, прагназуюць шквалісты вецер з парывамі да 27 м/с», – растлумачылі ў «Гроднаэнерга».

Зараз брыгады працуюць над аднаўленнем працы ліній 10 кВ.

Энергетыкі нагадалі, што да абарваных правадоў ЛЭП нельга падыходзіць бліжэй за 8 м. А пра такія выпадкі трэба паведамляць дыспетчарам па нумарах 115 або 144.

У Гродне паваліліся дрэвы

Фота наступстваў непагадзі на працягу некалькіх гадзін публікуе NewGrodno.

Судзячы з паведамленняў, пацярпелі вуліцы Ліможа, Грэмкі, Пушкіна, Новая Гожа, Кабяка, Церашковай (тут дрэвы ўпалі на ЛЭП) і парк Жылібера.

Як адзначае мясцовае СМІ, сёння лепш не выходзіць на вуліцу – вельмі моцны вецер, які можа знесці худзенькіх дзяўчат і хлопцаў.

Паваленыя ж дрэвы распілоўваюць і вывозяць камунальныя службы, на месцах, дзе закрануты ЛЭП, працуе МНС.

Спецыялісты напамінаюць: пры моцным ветры лепш не паркаваць аўто ў месцах, што знаходзяцца побач з дрэвамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках