23 жнiўня 2026, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля пасольства Італіі ў Мінску ўтварылася вялізная чарга

3
Каля пасольства Італіі ў Мінску ўтварылася вялізная чарга

Фотафакт.

Увечары 21 жніўня ля пасольства Італіі на вуліцы Ракаўскай сабралася ўнушальная чарга. На першы погляд магло падацца, што кансульская служба зноў змяніла парадак запісу на шэнгенскія візы, і людзі прыйшлі менавіта дзеля гэтага. Аднак прычына аказалася куды больш прыемнай: дыпмісія арганізавала бясплатнае свята з пачастункамі — піцай і марозівам.

Мерапрыемства атрымала назву «Летні вечар у Пасольскім дворыку». Анонс з'явіўся ў сацсетках пасольства напярэдадні, у чацвер, і ўжо тады карыстальнікі меркавалі, што ахвотных трапіць туды будзе шмат — здагадка цалкам пацвердзілася.

Як вынікае з пастоў відавочцаў, якім удалося прайсці ў двор на Ракаўскай, падстава для сустрэчы была не толькі святочнай: падзею прыурочылі да завяршэння кадэнцыі пасла Італіі Томмазо П'етра Маркеджані, які кіраваў дыпмісіяй з 2023 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках