23 жнiўня 2026, Нядзеля, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам

8
У Варшаве развіталіся з Аляксандрам Мілінкевічам
Аляксандр Мілінкевіч

(абноўлена) Палітыка пахавалі на Вайсковых могілках Павонзкі.

Цырымонія развітання з беларускім апазіцыйным палітыкам, экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Мілінкевічам адбылася 22 жніўня ў Варшаве.

У архікафедральным саборы Святога Яна Хрысціцеля ўсе жадаючыя маглі аддаць даніну памяці палітыку. Потым адбылася імша.

Цырымонію развітання наведалі розныя прадстаўнікі беларускай апазіцыі, польскія дыпламаты і палітыкі. Вянкі ў знак развітання з палітыкам даслалі прэзідэнт Польшчы Кароль Навроцкі, прэм'ер-міністр Дональд Туск, а таксама Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўручыў Аляксандру Мілінкевічу Афіцэрскі крыж ордэна «За заслугі перад Рэччу Паспалітай Польскай». Высокую дзяржаўную ўзнагароду на развітанні перадаў удаве палітыка саветнік польскага прэзідэнта Лешэк Скібель.

Аляксандра Мілінкевіча пахавалі на Вайсковых могілках Павонзкі.

Аляксандр Мілінкевіч памёр 11 жніўня.

У 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Пазней ён стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года яго ўзначальваў.

Мілінкевіч нарадзіўся ў Гродне. У 1990–1996 гадах ён займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага гарвыканкама. У той час ён актыўна спрыяў беларусізацыі горада.

У лістападзе 2025 года Мілінкевіч перанёс цяжкую аперацыю. Абследаванне паказала, што правая шыйная артэрыя была на 80% перакрыта трамбом. Пасля хірургічнага ўмяшання ў палітыка развіўся ацёк мозгу, тры тыдні ён знаходзіўся ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі. Потым наступіў працяглы перыяд лячэння і рэабілітацыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках