21 жнiўня 2026, Пятніца, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны другі раз за месяц атакавалі адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

Украінскія дроны другі раз за месяц атакавалі адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ
Ілюстрацыйнае ФОТА

Прадпрыемства ў Пермі з’яўляецца другім па магутнасці ў «Лукойла».

Пермскі край раніцай 21 жніўня падвергся масаванаму налёту ўкраінскіх беспілотнікаў. Міністэрства тэрытарыяльнай бяспекі рэгіёна ўвяло рэжым «беспілотнай небяспекі», які дзейнічаў больш за дзве гадзіны, а Расавіяцыя абмежавала прыём і выпуск паветраных суднаў у аэрапорце Вялікае Савіна. Жыхары Пермі паведамілі пра некалькі выбухаў і слуп дыму, што ўздымаўся над горадам.

Як устанавіла Astra па кадрах відавочцаў, мэтай атакі стаў нафтаперапрацоўчы завод (НПЗ) «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС). Прадпрыемства ўваходзіць у топ-10 найбуйнейшых расійскіх НПЗ і з’яўляецца другім па магутнасці ў «Лукойла» пасля ніжагародскага. У 2024 годзе завод перапрацаваў 12,6 млн тон нафты, у тым ліку вырабіў 2 млн тон аўтабензіна і 5,3 млн тон дызеля. Да гэтага дроны атакавалі НПЗ менш за месяц таму — 29 ліпеня. Тады на прадпрыемстве таксама ўспыхнуў пажар. Паводле папярэдніх звестак, была пашкоджаная ўстаноўка па перапрацовцы нафты АВТ-5. Таксама завод станавіўся мэтаю беспілотнікаў 7 мая і 30 красавіка і некалькі разоў прыпыняў выпуск паліва.

Напярэдадні, 20 жніўня, украінскія дроны другі раз за два тыдні атакавалі НПЗ «Танеко» ў Татарстане. За тыдзень да гэтага ўдар прыйшоўся па НПЗ «Газпромнефтехим Салават» у Башкартастане. Да гэтага галінавыя крыніцы Reuters паведамлялі, што з пачатку жніўня як мінімум чатыры НПЗ спынілі перапрацоўку нафтавай сыравіны пасля налётаў дронаў. У прыватнасці, былі выведзеныя з ладу НПЗ «Орскнефтеоргсинтез» у Арынбургскай вобласці, «Запсибнефтехим» у Цюменскай, а таксама Саратаўскі і Валгаградскі нафтазаводы.

Узброеныя сілы Украіны (ЗСУ) узмацнілі ўдары па расійскіх НПЗ у 2026 годзе. Паводле аналізу S&P Global, усяго атакі перарывалі працу не менш як 26 прадпрыемстваў, сем з якіх да канца ліпеня так і не аднавілі вытворчасць. У выніку рэгулярных удараў па НПЗ нафтаперапрацоўка ў Расіі, паводле ацэнкі EA Analytics, зніжалася да найнізкага ўзроўню з мая 2002 года — 3,6 млн барэляў у суткі. Гэта прывяло да паліўнага крызісу.

Суразмоўцы «Коммерсанта» на рынку адзначалі, што да пачатку верасня крызіс можа абвастрыцца, паколькі адзін з двух НПЗ у Беларусі, з якога ідуць пастаўкі ў Расію, спыніцца на рамонт. Таксама планавыя рамонты запланаваныя на некалькіх буйных расійскіх заводах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках