21 жнiўня 2026, Пятніца, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ здзейснілі прарыў у Данецкай вобласці

3
ЗСУ здзейснілі прарыў у Данецкай вобласці
ФОТА: 37ОБР

Украінскія вайскоўцы прасунуліся на поўдзень ад Дабрапілля.

Учора Сілы абароны Украіны прарваліся наперад у Данецкай вобласці — на поўдзень ад Дабрапілля.

Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).

«Геалакацыйныя відэазапісы, апублікаваныя 20 жніўня, сведчаць пра тое, што ўкраінскія войскі нядаўна прасунуліся ў паўночна-заходняй частцы Вадзянога (на поўдзень ад Дабрапілля)», — паведамляюць амерыканскія аналітыкі.

Паводле іх слоў, расійскія войскі таксама заяўляюць пра прасоўванне на гэтым участку фронту, аднак ніякіх пацверджанняў іх словам пакуль няма.

Нягледзячы на гэта, дакладна вядома, што армія РФ нядаўна прасунулася на паўднёвы захад ад Пакроўска.

Паводле дадзеных ISW, за мінулыя двое сутак расійскія захопнікі працягвалі наступальныя аперацыі на поўначы Харкаўскай вобласці. Аднак яны не змаглі зрушыцца з месца — Сілы абароны Украіны правялі новыя паспяховыя контратакі.

«Расійскія войскі атакавалі на напрамках Баравы і Куп’янска 20 жніўня, калі ўкраінскія войскі контратаквалі паўночней ад Куп’янска, але ISW не выявіў доказаў прасоўвання расійскіх войскаў», — адзначаюць аналітыкі.

ISW звяртае ўвагу на тое, што армія РФ павялічвае колькасць удараў на Куп’янскім напрамку. Гэта можа сведчыць пра падрыхтоўку ворага да будучых наземных атак.

«Расійскія войскі таксама працягваюць выкарыстоўваць відэазапісы, змененыя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб ствараць ілжывыя заявы пра прасоўванне», — папярэджваюць амерыканскія аналітыкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках