Расійскую Перм скаланулі выбухі: пад ударамі ключавы НПЗ
3- 21.08.2026, 8:35
- 8,674
Расіяне не хаваюць «захаплення».
Сёння, 21 жніўня, у расійскай Пермі прагучалі выбухі. Над горадам падняўся дым.
Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на тэлеграм-каналы.
Мясцовыя ўлады заявілі, што ў рэгіёне адбіваюць атаку БПЛА. Тым часам расіяне вішчаць на тле атакі і выбухаў і скардзяцца, што немагчыма спаць.

Паведамляецца, што адбылася атака на нафтаперапрацоўчы завод «ЛУКОЙЛ-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС), які з’яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў такога тыпу ў РФ. Паведамленні пра наступствы здарэння ўдакладняюцца.
ООО «ЛУКОЙЛ-Пермнефтеоргсинтез» (ПНОС) — гэта адзін з найбуйнейшых і тэхналагічна развітых нафтаперапрацоўчых заводаў (НПЗ) у Расійскай Федэрацыі. Прадпрыемства размешчана ў горадзе Перм (Пермскі край) і належыць нафтавай кампаніі «Лукойл».
Нагадаем, раніцай 20 жніўня ў расійскім Татарстане адбылася серыя выбухаў на нафтаперапрацоўчым заводзе «Танэка», размешчаным у Ніжнекамску.