Расіянін па дарозе ў Данецк паказаў спаленыя грузавікі РФ
1- 2.08.2026, 13:59
- 3,174
Відэафакт.
У сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім расіянін па дарозе ў Данецк зняў палаючыя грузавікі на ўзбочыне трасы.
Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, аўтар відэа эмацыянальна каментуе ўбачанае, спачатку паказваючы грузавік, ахоплены полымем, а крыху далей — яшчэ адзін, ад якога застаўся толькі абгарэлы металічны каркас.
Пасля таго як аўтамабіль мінуў палаючую тэхніку, расіянін рэзка павялічыў хуткасць, відавочна, асцерагаючыся новых удараў па расійскай ваеннай лагістыцы.