Украіна вывела з ладу сем з 10 найбуйнейшых складаў Wildberries
1- 16.08.2026, 20:29
- 1,014
Найбуйнейшы з іх быў паражаны сёння ўначы.
Украіна вывела з ладу сем з 10 найбуйнейшых лагістычных цэнтраў найбуйнейшага расійскага маркетплэйса Wildberries. Пра гэта 16 жніўня паведаміла Міністэрства абароны Украіны.
У абаронным ведамстве падкрэслілі, што падчас маштабнай атакі беспілотнікаў на Падмаскоўе гэтай ночы разам са складам у Дамадзедаве таксама спыніў працу лагістычны вузел кампаніі ў індустрыяльным парку «Каледзіна».
Паводле звестак Мінабароны, гэта быў найбуйнейшы паводле плошчы склад Wildberries – 250 тыс. м².
«Расійская лагістыка востра адчувае наступствы вайны, якую РФ прынесла ва Украіну. Масква цяпер без "дзікіх ягад"», – адзначылі ў ЗСУ.