13 жнiўня 2026, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Такі сорам»

14
«Такі сорам»

Беларусы абураныя паборамі ў школах.

Беларуска напісала ў Трэдсе, на якія патрэбы класа збіраюць грошы. Пост сабраў звыш 663 тысяч праглядаў і амаль тысячу каментарыяў, звярнула ўвагу «Салідарнасць».

«Я тая самая мама з бацькоўскага камітэта, якая хутка напіша ў чат Вайбера: «Дарагія бацькі, збіраем па 50 рублёў на патрэбы класа»», — гаворыцца ў пасту, да якога прыкладаецца спіс выдаткаў.

Вада, сурвэткі, ручнікі, аднаразовыя кубкі, туалетная папера, падарункавыя сертыфікаты настаўніку на святы, а яшчэ падпіска на выданні, плінтусы, фарба для класа, сродкі на рамонт і гаспадарчыя патрэбы — усё гэта прапісана ў дакуменце аўтара.

У каментарыях меркаванні падзяліліся. Некаторыя дзякуюць маці за яе працу ў бацькоўскім камітэце.

Настаўніца, якая пракаментавала пост, патлумачыла, што купляецца для дзяцей за кошт бюджэту.

Яна патлумачыла, што пітныя фантаны з бюджэту звычайна не ўсталёўваюцца, толькі за кошт пазабюджэтных сродкаў. «Калі ў школы іх няма, то няма і фантанаў».

Паводле словаў педагога, адміністрацыя школы не можа ўкрасьці грошы, бо яна з імі не кантактуе:

— Закупкі ажыццяўляе цэнтр па забеспячэнні дзейнасці і за бюджэтныя грошы, і за пазабюджэтныя. Заяўка на закупку за кошт бюджэтных сродкаў складаецца на год адміністрацыяй школы. Закупку па гэтай заяўцы рэалізуе цэнтр па забеспячэнні ў ўпраўленні адукацыі.

Ці заўсёды ўпраўленне выконвае заяўку? Ці заўсёды яны яе прымаюць, ці ж адсылаюць на карэкціроўку? Ці не кажуць дырэктару, што трэба штогод усё больш купляць за пазабюджэт?

Заяўкі складаюцца не толькі «ад балды» або зыходзячы з патрэбаў, але і паводле нормаў. Калі належыць 1000 рулонаў паперы на школу, то за бюджэт больш не набудзецца.

Акуратна дзеці выкарыстоўваюць паперу? Ці часам у іх зрывае дах, і яны размотваюць цэлы рулон і выкідваюць у акно або топяць яго ў ракавіне?

Пытанне рытарычнае для тых, хто ведае, што такое дзеці па-за домам. Тое самае датычыць і ўсіх астатніх расходных матэрыялаў — кубкі, вада і г.д.

Паводле настаўніка, школа цягам года робіць рамонт у калідорах, санвузлах і гэтак далей, найчасцей за пазабюджэт. «Школа не можа купіць фарбу на ўсе кабінеты за бюджэт — не даюць».

Педагог прыводзіць прыклад:

«Калі ў школе вучацца дзеці з 500 сем’яў, то ўнесці 1 базавую велічыню за паўгода на рахунак папячыцельскага савета ад кожнай сям’і (не ў бацькоўскі камітэт і не дырэктару ў кішэню!) — гэта значыць 20 000 рублёў за паўгода, 40 000 у год.

Гэтага хопіць на ўстаноўку пітных фантанаў, закуп фарбы на ўсе кабінеты, туалетнай паперы, мыла і гэтак далей. Яшчэ застануцца грошы на тэхніку (ПК, тэлевізары і іншае). І тады бацькоўскаму камітэту або наогул ні на што збіраць не трэба, або драбязу».

Ёй адказала былая супрацоўніца цэнтра па забеспячэнні ўпраўлення адукацыі:

— Калі бацькі адмовяцца здаваць на рамонт, упэўненая, знойдуцца грошы з бюджэту і на фарбу, і на лінолеум. У цэнтрах правесці закуп — гэта нядоўга, калі рабіць усё загадзя, а не ў апошні момант.

Вялізныя бюджэты трацяцца на тое, што не тэрміновае. І за гэтыя бюджэты можна было б перафарбаваць класы разоў восем.

Каментатары дзівяцца: «Гледзячы на спіс, хочацца спытаць: як Мінадукацыі прыняло школу ў новы навучальны год?»

Пры гэтым усё гэта закладзена ў каштарыс установы яшчэ на стадыі фарміравання бюджэту. А вы і далей абараняйце і прыкрывайце ціхую крадзьбу вашых падаткаў.

«Дык вы тая самая мама, якая ўкрала будучыню ў сваіх дзяцей, бо як жыць у такой краіне, дзе табе трэба на рамонт бабло несці. Які сорам.

Дык нахрэн такая дзяржава патрэбная? Я захаваю вашу публікацыю, калі раптам трапіцца публікацыя кшталту «ганаруся сваёй краінай, і ў Беларусі наступіла прайм-эра»».

Гэты ж карыстальнік прапануе маме адкрыць уласную прыватную школу, каб бацькі кожны месяц заносілі туды грошы.

«Так хоць не крыўдна будзе, а так школа дзяржаўная, значыць, і яны павінны за ўсё плаціць: рамонты, канцылярскія прыналежнасці і ўсё астатняе. Гэта ж так павінна працаваць? Ды пра што я. Я і сам калісьці быў часткай гэтай сістэмы. Але я хаця б разумеў, што гэта ненармальна».

Яшчэ адна маці падзялілася сваім досведам: «Пасля выстаўленага рахунку ад дырэктара патэлефанавала ў аддзел адукацыі, пагаварыла з юрыстамі — сказалі, што фінансаванне ідзе, і нічога прасіць не павінны. Ну і палічыла тады, што і пералічваць я нічога не павінна».

Аўтару паста нагадалі, што згодна з пастановай Мінадукацыі ад 28 снежня 2016 года да кампетэнцыі бацькоўскага камітэта не могуць быць аднесены пытанні, якія датычацца прыцягнення грашовых сродкаў для забеспячэння дзейнасці ўстановы адукацыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках