Пад Стаўбцамі адбылася сур'ёзная аварыя
1- 10.08.2026, 18:41
- 2,912
Загінулі маці і малодшы сын, старэйшы — у рэанімацыі.
Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Стаўбцоўскім раёне пасля таго, як 57-гадовая жанчына за рулём Ford Focus не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет. Разам з ёй у машыне знаходзіліся двое сыноў, паведамілі ў Следчым камітэце.
Аварыя адбылася ўдзень 10 жніўня каля 15:00 на аўтадарозе Н-9781 Новы Свержань — Любкоўшчына — Жыгалкі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, паблізу вёскі Жыгалкі на закругленым участку дарогі жанчына страціла кіраванне, пасля чаго аўтамабіль з'ехаў у кювет.
Вадзіцель і яе 19-гадовы сын ад атрыманых траўмаў загінулі на месцы. Другога пасажыра, 37-гадовага сына жанчыны, з траўмамі даставілі ў рэанімацыю.
Прычыны і ўсе абставіны аварыі ўстанаўліваюцца.