10 жнiўня 2026, панядзелак, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў гарадах Польшчы

Акцыі салідарнасці з Беларуссю прайшлі ў гарадах Польшчы

Беларусы адзначылі гадавіну самых масавых пратэстаў у гісторыі краіны.

Акцыі памяці і салідарнасці прайшлі ў некалькіх гарадах Польшчы, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

Каля 50 чалавек адзначылі гадавіну правядзення сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Гданьску. На акцыі таксама прысутнічалі жыхары суседніх Сопата і Гдыні.

Акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Шчэціне адбываюцца кожную нядзелю. 9 жніўня нашы суайчыннікі нагадалі не толькі пра падзеі 2020 года, але і пра палітвязняў. На акцыі разгарнулі вялікі транспарант з партрэтамі вязняў рэжыму Лукашэнкі.

Як паведамляў раней сайт Charter97.org, акцыі, прыурачаныя да гадавіны падзей 2020 года, адбыліся ўчора ў Беластоку, Варшаве, Вільнюсе і многіх іншых гарадах Еўропы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках