6 лiпеня 2026, панядзелак, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў загаварыў пра вайну і пачаў абвінавачваць ЕС

39
Лукашэнка зноў загаварыў пра вайну і пачаў абвінавачваць ЕС

Дыктатар сустрэўся з афіцэрамі.

Лукашэнка заявіў, што «беларусы — мірныя людзі, якія не жадаюць вайны», а таксама пачаў абвінавачваць Еўрапейскі саюз у мілітарызацыі.

Пра гэта дыктатар сказаў на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу, паведамляе БелТА.

«Беларускі народ перажыў неімаверныя выпрабаванні ў гады фашысцкай акупацыі і на генетычным узроўні не прымае вайны. Мы мірныя людзі, ваяваць не хочам, але і перад ворагам галавы схіляць не збіраемся», — сказаў дыктатар.

Па словах Лукашэнкі, да зацягвання ўзброенага канфлікту ва Украіне нібыта імкнецца так званая «партыя вайны» на міжнароднай арэне.

«Крывадушна дэкларуючы прыхільнасць да міру, Еўрапейскі саюз адкрыта ўзяў курс на мілітарызацыю (а гэта фактычна — НАТА). Мільярды трацяцца на закупку ўдарна-наступальных узбраенняў. Пры гэтым нагнятаецца абсурдная істэрыя вакол мнімай «пагрозы з усходу»», — заявіў ён.

«Наш саюз з Расіяй і прыхільнасць да мірнага ўрэгулявання канфлікту ва Украіне. Яшчэ раз падкрэсліваю, шаноўныя таварышы, ніхто вас у гэтую бойню пасылаць не будзе. Вайна нам не патрэбная, гэта дрэнна, што вайна ідзе ва Украіне. Мы прыхільнікі мірнага вырашэння пытанняў. Але, як я сказаў, міжнародная «партыя вайны» гэтага не хоча», — дадаў ён.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках