5 лiпеня 2026, Нядзеля, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названая вобласць — лідар Беларусі па алкагалізме

5
Названая вобласць — лідар Беларусі па алкагалізме
Фота: Adobe Stock

А мінчукоў, як і раней, ставяць у прыклад астатняй краіне.

Віцебская вобласць — лідар Беларусі па алкагалізме: летась тут было зарэгістравана 188 выпадкаў на 100 000 жыхароў, перадае «Еўрарадыё» са спасылкай на Белстат. А мінчукоў, як і раней, ставяць у прыклад астатняй краіне — 80 выпадкаў на 100 000 жыхароў.

Што да іншых рэгіёнаў, то сітуацыя выглядае так: следам за Віцебскай вобласцю ідзе Брэсцкая з паказнікам 177 выпадкаў на 100 000 насельніцтва, затым Магілёўская — 163 выпадкі, Гродзенская — амаль 160 і Гомельская — 158 выпадкаў. У Мінскай вобласці гэты паказнік склаў 128 выпадкаў.

У цэлым у разліку на 100 000 жыхароў паказнік алкагалізму сярод насельніцтва знізіўся з 332 выпадкаў у 2005 годзе да 143 у 2025 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках