Авіяцыя ЗСУ знішчыла пункты кіравання акупантаў
- 4.07.2026, 19:58
Перад ударам украінскія дроны спалілі расійскі ЗРК «Бук».
Штодня ўкраінскія абаронцы знішчаюць баявую тэхніку і жывую сілу расійскіх акупантаў. На гэты раз Нацыянальная гвардыя Украіны знішчыла палявы пункт кіравання варожых зенітчыкаў і самаходны ЗРК «Бук».
Кадры баявых дзеянняў публікуе падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі Lasar`s Group. Нацыянальныя гвардзейцы дзейнічалі пры садзейнічанні Паветраных сіл ЗСУ.
Аперацыя, у якой таксама брала ўдзел падраздзяленне «Хартыя», складалася з двух этапаў і праходзіла ў зоне адказнасці 2-га корпуса НГУ. Планаванне і каардынацыю ажыццяўляла Групоўка аб’яднаных сіл сумесна з аналітыкамі выведкі Lasar’s Group.
«Канчатковай мэтай сталі пункты кіравання расіян, але каб нанесці ўдары па іх, трэба было пракласці шлях для авіяцыі. Гэтым і заняліся «Лазары», — гаворыцца ў паведамленні.
Экіпажам дроншчыкаў Lasar’s Group удалося знішчыць ЗРК «Бук», які расіяне схавалі ў гаі, выкарыстоўваючы яго для прыкрыцця пунктаў кіравання. Пасля гэтага баявая авіяцыя нанесла авіяцыйны ўдар па асноўным і рэзервовым пунктам кіравання. Пасля чаго дроншчыкі 151-й ОМБр наносілі ўдары па цэлях.