Першыя ўкраінскія дроны F10 афіцыйна паступілі на ўзбраенне арміі ЗША
- 31.07.2026, 14:02
У першай партыі было дзве тысячы БПЛА.
Армія ЗША атрымала першую партыю ўкраінскіх беспілотнікаў F10. Усяго амерыканскім вайскоўцам перадалі 2 тысячы дронаў, якія сталі першымі ўкраінскімі БПЛА, афіцыйна экспартаванымі ў Злучаныя Штаты.
Як паведамляе Цензор.НЕТ са спасылкай на кампанію-вытворцу F-Drones, беспілотнікі ўжо паступілі на ўзбраенне амерыканскай арміі.
У кампаніі падкрэслілі, што F10 стаў першым украінскім дроном, які атрымаў афіцыйны дазвол на экспарт у ЗША.
«Першы ўкраінскі дрон з афіцыйным дазволам на экспарт у ЗША. Адзін з лідараў першага этапу праграмы Пентагона Drone Dominance разам з нашым амерыканскім прадстаўніком UDD Tech Corp. Працягваем працу», — паведамілі ў F-Drones.
Вытворца таксама адзначыў, што праект рэалізуецца сумесна з амерыканскім партнёрам UDD Tech Corp у межах праграмы Пентагона Drone Dominance, накіраванай на развіццё сучасных беспілотных тэхналогій для Узброеных Сіл ЗША.