Блогер-лукашіст, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, завыў з-за адсутнасці грошай
3- 31.07.2026, 13:47
- 2,694
Яго перасталі падтрымліваць.
Блогер-лукашіст з Латвіі Максометр, які ўцёк у Беларусь у 2023 годзе, паскардзіўся на спыненне фінансавай падтрымкі.
«Я думаў, вы ацэніце, што я пераехаў з Латвіі ў Беларусь, стаў на ваш бок. У выніку ваша фінансавая падтрымка мяне як блогера знізілася да нуля», — скардзіцца ён.
Максмотер — злосны няплацельшчык аліментаў. Менавіта на жананенавісніцкім кантэнце ён набыў папулярнасць у YouTube. Блогер хваліў Лукашэнку і Пуціна, а ў 2023 годзе пераехаў у Беларусь.
Знаходзячыся ў нашай краіне, Максометр пачаў раздаваць інтэрв'ю, у якіх распавядаў пра тое, як цяжка жыць у Латвіі і як у гэтай краіне ўціскаюць рускіх.