31 лiпеня 2026, Пятніца, 12:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«АТЕШ»: Пуцін рыхтуе маштабную чыстку ў Крыме

«АТЕШ»: Пуцін рыхтуе маштабную чыстку ў Крыме

Аксёнаў першым можа трапіць пад удар Крамля.

Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін плануе адхіліць ад пасады гауляйтэра часова акупаванага Крыму Сяргея Аксёнава. Замена яму ўжо ёсць.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал партызанскага руху «АТЕШ».

Інсайдэры партызанскага руху «АТЕШ» у акупацыйнай адміністрацыі паўвострава даведаліся пра новыя планы Крамля.

Па іх словах, Пуцін плануе адхіліць Аксёнава, нягледзячы на тое, што той займае пасаду ўжо больш за 12 гадоў.

«Менавіта на яго плануюць ускласці ўсю адказнасць за гуманітарную катастрофу, што насоўваецца, і правалы ў забеспячэнні Крыма», — заявілі партызаны.

Такім чынам кіраўнік Крамля хоча знізіць узровень сацыяльнай напружанасці і стрымаць нарастаючае незадаволенне ўладамі сярод мясцовага насельніцтва.

На думку партызанаў, Пуцін разлічвае, што маштабная кадравая чыстка дапаможа яму справіцца з сітуацыяй, якая склалася.

У «АТЕШ» лічаць, што расійскі дыктатар плануе звярнуцца да класічнай схемы «добры цар і дрэнны баярын».

«Асознаючы, што ягонае крэсла захісталася, Аксёнаў упаў у паніку. Цяпер ён разгарнуў бурную, але бессэнсоўную імітацыю дзейнасці: ладзіць публічныя разносы, адкрыта пагражае мясцовым «дэпутатам», спрабуючы стварыць для Масквы карцінку татальнага кантролю і «жорсткай рукі», — расказалі ў «АТЕШ».

Як сцвярджаюць партызаны, звальненне Аксёнава павінна адбыцца адразу пасля вераснёўскіх «выбараў».

Хто можа замяніць Аксёнава ў Крыме

У «АТЕШ» падкрэслілі, што цяпер спіс кандыдатаў на гэтую пасаду вельмі кароткі.

Паводле дадзеных руху, Пуцін схіляецца да прызначэння так званага «міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Крым» Аляксея Дзмітрыева.

Крэмль нібыта хоча паставіць на чале паўвострава сілавіка, які зможа падавіць нарастаючае незадаволенне.

У той жа час не выключана, што Пуцін можа выбраць аднаго з ваенных камандзіраў у межах уласнай праграмы «Час герояў».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках