Даляр даражэе на таргах у Мінску
- 27.07.2026, 11:42
- 1,064
З якімі курсамі валют пачынаецца тыдзень.
У панядзелак, 27 ліпеня, даляр спрабуе ўзяць новую вышыню і даражэе. А вось расійскі рубель і еўра накіраваліся ўніз. Тым часам біткойн за апошнія суткі патаннеў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі $65 156, піша «Онлайнер».
Даляр вырас на 0,23 капейкі і каштуе 2,8828 рубля.
Па еўра таргоў не было, Нацбанк усталяваў курс 3,2808 рубля.
Сотня расійскіх рублёў патаннела на 0,20 капейкі і каштуе 3,6846 рубля.
Дзясятак юаняў вырас на 0,03 капейкі і каштуе 4,2568 рубля.
У пятніцу даляр патаннеў на 0,48 капейкі і каштаваў 2,8805 рубля, еўра патаннеў на 1,85 капейкі і каштаваў 3,2715 рубля. Сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,12 капейкі і каштавала 3,6866 рубля, а дзясятак юаняў патаннеў на 1,88 капейкі і быў па 4,2565 рубля.