18 лiпеня 2026, Субота, 22:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ рыхтуе мабілізацыю паловы мільёна чалавек

28
РФ рыхтуе мабілізацыю паловы мільёна чалавек

Навабранцамі хочуць «заткнуць дзіркі» на фронце.

Расійская Федэрацыя рыхтуе мабілізацыю 500 тысяч чалавек да восені. Пра гэта ў сваім Telegram-канале напісаў Андрэй Каваленка, кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Ён адзначыў, што частку гэтых людзей плануюць кінуць у бой у першыя два тыдні для «затыкання дзір на Усходзе», а астатніх будуць рыхтаваць цягам месяца для патэнцыйнага адкрыцця новага кірунку фронту. «Гэта такі план РФ», — дадаў Каваленка.

Кіраўнік ЦПД падкрэсліў, што восень і зіма ў нас будуць вельмі насычанымі, і «трэба будзе вытрываць у вельмі няпростых пяхотных баях, у якіх сыдуцца людзі, дроны, КАБы і іншыя сродкі забойства».

«Кірыенка і Герасімаў запэўнілі Пуціна, што гэта дапаможа ім нас перамагчы. Я дакладна ведаю, што яны памыляюцца. Цяпер нам усім спатрэбяцца адзінства і эфектыўнасць», — падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках