14 лiпеня 2026, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка жыве ў страху і пастаянна гаворыць пра адно і тое ж»

24
«Лукашэнка жыве ў страху і пастаянна гаворыць пра адно і тое ж»

Дыктатар баіцца за сваё жыццё.

Аналітык Сяргей Чалы распавёў пра адносіны Пуціна і Лукашэнкі.

— Судзячы па ўсім, адносіны у Лукашэнкі і Пуціна цяпер не вельмі добрыя — ні той, ні другі не захацелі распавядаць, што рабілі на Валдаі два дні, — кажа Чалы ў інтэрв'ю DW. Беларусь.

Цалкам магчыма, мяркуе аналітык, што размова з боку Лукашэнкі была ў тым ліку ў такім ключы:

— Маўляў, паглядзі, Валодзя, вайна, якая ідзе такім чынам, шкодзіць не толькі тваёй эканоміцы, але і маёй. І чым далей, тым горш. Трэба нешта з гэтым рабіць.

Апошняя сустрэча адрозніваецца ад папярэдніх і тым, што раней Пуцін і Лукашэнка сумесна агучвалі аргументы Лукашэнкі кшталту: «Нам жа ваяваць нельга, мы ж нічога не можам» і «і вы ж не хочаце, калі мы ўступім у вайну, каб у вас з'явіліся 1,5 тысячы кіламетраў новага фронту».

У дадзеным выпадку яны не зрабілі ніякіх заяў. Увогуле, не ведаю, што з ім рабілі (з Лукашэнкам — заўв.), катавалі, можа, неяк, што ён потым быў вымушаны паляцець да дзядзькі Сі (Сі Цзіньпіну — заўв.).

Ён ляцеў не толькі на выпускны да сына. Мы ж ведаем, што, паводле звестак амерыканскіх дыпламатаў, Сі Цзіньпін рэгулярна на пытанне Пуціна, ці магчыма эскалацыя канфлікту праз ужыванне ядзернай зброі, адказваў «не».

Цяпер Пуцін разглядае варыянт эскалацыі канфлікту, бо тое, як яна ідзе, не працуе. І любы сцэнар эскалацыі прадугледжвае ўдзел Беларусі: гэта або выкарыстанне тактычнай ядзернай зброі, або вайна жывой сілай і тэхнікай, або гібрыдная вайна з краінамі НАТА.

Любы сцэнар, з майго пункту гледжання, прадугледжвае ўдзел Беларусі. І, хутчэй за ўсё, гаворка ішла пра гэта, і вакол гэтага адбываюцца асноўныя спрэчкі. Пакуль незразумела, як Лукашэнка трымаецца.

Пры гэтым Чалы лічыць, што Лукашэнка не спрабуе дыстанцыявацца ад Расіі.

Ён рэгулярна любіць уключаць сваю старую шарманку, калі яму дрэнна, маўляў, «ратаваць мяне ад злога Пуціна», «трэба мяне тэрмінова ад яго адклейваць», калі менавіта ён да Пуціна і прыляпіўся.

— Але, нагадаю, у нас уся эканоміка туды пераарыентаваная. Усё, што хоць колькі-небудзь прадаецца, прадаецца або ў Расію, або праз Расію. Іншых варыянтаў няма.

У прынцыпе, калі Лукашэнка выказваецца пра гэтую вайну, ён яе не асуджае, а кажа, што яна нам не патрэбная і добра было б яе спыніць — але пад гэтым «спыніць» ён насамрэч разумее абсалютна рускі варыянт заканчэння вайны. То бок, калі Украіна здасца, тады яна і скончыцца.

Пры гэтым, калі Лукашэнка ўбачыць, што Зяленскі перамагае, ён узначаліць антыпуцінскую кааліцыю, лічыць Чалы.

На думку аналітыка, аслабленне Масквы для Лукашэнкі — і дрэнна, і добра.

— Эканамічна аслабленне Расіі яму зусім нявыгаднае, а палітычна — так, бо дасць магчымасць саскочыць з гэтага кручка. Фокус у тым, што цяпер мы бачым сітуацыю, калі добрых выхадаў няма.

Незалежна ад таго, як сітуацыя будзе развівацца, для Лукашэнкі яна будзе пагаршацца. Гэта натуральны вынік таго, што калісьці ён зайшоў не ў тыя дзверы.

Але больш за ўсё цяпер баяцца эскалацыі сілавікі, дадае Сяргей Чалы.

— Звярніце ўвагу, хто заклікаў беларусаў не ездзіць у Расію, таму што гэта небяспечна. Старшыня Саўбеза Вольфовіч. Чалавек, які пастаўлены назіраць за комплекснай праверкай баявой гатоўнасці беларускай арміі.

Я думаю, ён не мае ніякіх ілюзій наконт небаяздольнасці беларускай арміі. Таму ўсе сілавікі баюцца эскалацыі і любога ўцягнення ў вайну яшчэ больш, чым Лукашэнка, які баіцца за сябе.

А тое, што Лукашэнка цяпер жыве ў стане страху (прычым фізічнага), — гэта абсалютна дакладна. Бо калі мы паглядзім на яго выказванні — яны ўсё пра тое, што трэба хавацца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках