14 лiпеня 2026, aўторак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна атрымае французскія знішчальнікі Rafale

1
Украіна атрымае французскія знішчальнікі Rafale

Пра гэта паведаміў Макрон.

Францыя перадасць Украіне знішчальнікі Rafale і дазволіць вырабляць сучасныя ракеты і авіябомбы. Першыя самалёты павінны з’явіцца ў небе Украіны ўжо ў 2028–2029 гадах.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона пасля пасяджэння Кааліцыі ахвочых.

Прэзідэнт Францыі падкрэсліў, што гэтыя рашэнні сталі працягам дамоўленасцяў, якіх бакі дасягнулі 17 лістапада 2025 года.

«Гэтыя намеры, якія мы падпісалі 17 лістапада мінулага года, нам удалося канкрэтызаваць першымі пакетамі па СПА і мадэрнізацыі, і набыцця Украінай штурмавой авіяцыі Rafale. Першыя самалёты ўжо павінны лётаць у небе Украіны ў 2028–2029 гадах», — заявіў Макрон.

Ён дадаў, што пакет таксама прадугледжвае пастаўку дадатковых радараў і ракет, а таксама перадачу ліцэнзій на вытворчасць сучаснага ўзбраення.

«Дадатковыя радары, дадатковыя ракеты і яшчэ мы таксама дадалі ліцэнзаванне — гэта па Aster-30, па SCALP, па бомбах AASM. Усё гэта ўзмоцніць магчымасці Украіны, узмоцніць пазіцыі Украіны на фронце», — падкрэсліў французскі прэзідэнт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках