Мадзяр: Узброеныя Сілы Украіны наўмысна не чапаюць Крымскі мост
9- 13.07.2026, 21:20
- 14,140
Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны назваў прычыну.
Ваеннае камандаванне Украіны рэалізуе выразную стратэгію поўнай лагістычнай ізаляцыі часова акупаванага Крыма. Сілы абароны паслядоўна знішчаюць усе шляхі забеспячэння арміі РФ, пры гэтым пакідаючы акупантам і незаконным расійскім мігрантам адзіны калідор для неадкладнай эвакуацыі дадому.
Пра гэта ў інтэрв'ю журналісту Caolan Robertson заявіў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны Роберт Бровдзі (Мадзяр).
Роберт Бровдзі падкрэсліў, што за апошнія гады ўкраінскія сілы стварылі для расійскіх акупантаў абсалютна «невыносныя ўмовы знаходжання на паўвостраве».
«Мы ствараем умовы, пры якіх знаходжанне на паўвостраве становіцца невыносным. І, адпаведна, цяпер закрываем шляхі доступу туды, а не шлях адтуль. Мы ізалюем Крым. Мы не чапаем Крымскі мост, калі вы не заўважылі. Няхай з'е#ваюць праз яго. Усе гэтыя мільёны няхай праз той мосцік п##юць, бл#, без прыпынку ў сваю Расію і куды-небудзь з'язджаюць вельмі далёка за Урал, каб жыць спакойна», — заявіў камандуючы СБС.
Мадзяр назваў гэты масавы адток расіян заслужанай кармай і «бумерангам» за больш як дзесяць гадоў незаконнага знаходжання на ўкраінскай зямлі, падкрэсліўшы:
«Нях##й было лезці ў наш Крым. Няхай цяпер п##юць у Сібір і з чыстага ліста там сабе ўсё будуюць, калі ім хопіць жыцця. Але мы не будзем перашкаджаць, няхай сыходзяць».
Што да ваеннай складовай, кампрамісаў не будзе. Галоўная мэта Сіл беспілотных сістэм на дадзеным этапе — штодзённае знішчэнне любых рэсурсаў, якія агрэсар спрабуе даставіць на фронт.
«Мы працуем па іх лагістыцы ўсіх відаў, якая дазваляе перакідваць асабісты склад, падвозіць боепрыпасы, перакідваць нейкія іншыя ваенныя сродкі, сілы і рэсурсы, што выкарыстоўваюцца супраць нас на поўдні або запускаюцца па Украіне з Крымскага паўвострава. Паліва ў Крыме няма і не будзе», — рэзюмаваў Бровдзі.