На тэрыторыю Беларусі перамяшчаецца актыўная мезамаштабная канвекцыйная сістэма
- 12.07.2026, 17:46
- 1,290
Гэта адбіваецца на надвор'і.
Па паўночнай палове краіны ў зоне цёплага фронту месцамі назіраюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах з навальніцамі. Пакуль усё праходзіць адносна спакойна. На поўначы Віцебшчыны, паводле даных pogoda.by, тэмпература паднялася да +24..+25 °С.
З тэрыторыі Расіі даволі хутка ў кірунку Віцебскай і паўночнага ўсходу Магілёўскай вобласці перамяшчаецца актыўная мезамаштабная канвекцыйная сістэма з ліўнямі, навальніцамі і шкваламі, піша тэлеграм-канал «Метеовайб».
Таму, відаць, у вячэрнія гадзіны на паўночным усходзе і поўначы краіны чакаецца самае цікавае.
Дарэчы, кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі, бліжэй да ночы могуць дайсці і да цэнтра краіны. У Мінску ўначы магчыма навальніца.