11 лiпеня 2026, Субота, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Час кулуарных дамоўленасцяў з Лукашэнкам мінуў»

1
«Час кулуарных дамоўленасцяў з Лукашэнкам мінуў»
Максім Плешко

Украіна павінна дзейнічаць комплексна і бескампрамісна.

Беларускія НПЗ усё больш нарошчваюць пастаўкі паліва ў Расію, экспарт бензіну вырас у дзесяткі разоў. Які адказ павінна даць Украіна на гэтыя дзеянні рэжыму Лукашэнкі?

Аб гэтым сайт Charter97.org спытаў кандыдата філасофскіх навук, кіраўніка ўкраінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максіма Плешко:

— Пастаўкі паліва для расійскай арміі і грамадзянскага рынку РФ — гэта прамое фінансаванне і забеспячэнне агрэсіі. Беларускія Мазырскі і Наваполацкі НПЗ сёння працуюць як тылавыя заводы ваенна-прамысловага комплексу Расіі. Рэжым Лукашэнкі зарабляе на крыві ўкраінцаў, ратуючы Крэмль ад паліўнага калапсу.

Украіна павінна дзейнічаць комплексна і бескампрамісна:

1. Беларускія НПЗ павінны стаць законнымі мэтамі для санкцыйнага і эканамічнага ціску нашых заходніх партнёраў. Патрэбны поўны аўдыт і перакрыццё любых ценявых схем экспарту беларускіх нафтапрадуктаў у ЕС пад выглядам іншых тавараў.

2. Сігнальнае папярэджанне. Мінск павінен выразна ўсвядоміць: калі беларускае паліва і надалей будзе бесперабойна запраўляць расійскія танкі і самалёты, якія забіваюць нашых людзей, то Мазырскі НПЗ, размешчаны ўсяго за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад украінскай мяжы, можа раптам падзяліць лёс Амскага НПЗ або нафтабазаў у Растоўскай вобласці.

Час кулуарных дамоўленасцяў пазаду. Калі Лукашэнка выбраў ролю запраўкі для пуцінскай арміі, ён павінен падзяліць з Пуціным і ўсе ваенныя рызыкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках