8 чэрвеня 2026, панядзелак, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іранскую студэнтку, затрыманую ў Беларусі за каментар, дэпартавалі ў Арменію

6
Іранскую студэнтку, затрыманую ў Беларусі за каментар, дэпартавалі ў Арменію
Хатэрэ Хададзі

Яна вучылася на стаматолага.

Іранскую студэнтку Хатэрэ Хададзі, затрыманую ў Беларусі за каментар пра Іран, дэпартавалі ў Арменію, перадае «Еўрарадыё».

Акрамя таго, ёй на 30 гадоў забаранілі ўезд у Беларусь (да 2056 года).

У Беларусі дзяўчына вучылася на стаматолага. Сілавікі затрымалі яе з-за негатыўнага каментара пра Іран у тэлеграм-канале. Яе арыштавалі на 14 сутак, а потым дэпартавалі.

Паводле слоў дзяўчыны, у ІЧУ да яе прыязджалі супрацоўнікі дзяржСМІ — здымалі пра яе сюжэт. Аднак яго пакуль не паказвалі на лукашэнкаўскім тэлебачанні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках