4 чэрвеня 2026, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам

2
Каталіцкі святар на Магілёўшчыне раздаў усю маёмасць парафіянам
Фота: katolik.life

Нават мэблю.

Ксёндз Юзаф Серпейко жыў у здымнай кватэры, бо ў гэтым горадзе святар не мае ўласнага жылля. Уладальніца кватэры раптам знайшла на яе пакупнікоў, таму ксёндз мусіць з'яжджаць, піша katolik.life.

Вызваляючы кватэру, ён раздаў парафіянам амаль усё, што было ў памяшканні, нават мэблю, і патлумачыў, чаму, паказаў рэчы, з якімі развітаўся.

«Усё раздаў. Акрамя таго, што дазволена пакінуць, што трэба мець, і кніг. Астатняе ўсё раздаў: ад адзення да бытавой тэхнікі. Хто ў чым меў патрэбу ў парафіі, тое і атрымаў: адзенне, посуд, шкло, халадзільнік, шафы, ложкі, стульцы, сталы, пральную машыну, посудамыйку, бытавую хімію, дробную тэхніку — усё служыць іншым», — распавёў ён.

Святар дадаў: добра не мець нічога, акрамя двух камплектаў адзення — зручна пры пераездзе.

Ксёндз Юзаф таксама з’яўляецца настаяцелем у суседнім горадзе — Беразіне. Яму даводзіцца абслугоўваць дзве парафіі з‑за недахопу святароў.

Вось туды ён цяпер і накіраваўся, каб павіншаваць з 95‑годдзем найстарэйшую парафіянку. Ёй святар распавёў пра свой досвед і пачуў такі адказ: «Добра, што рана зразумелі, што памрэце, у жыцці мучыцца не давядзецца, цягаючы ўсё за сабой».

Таксама ксёндз адзначыў, што дзякуе Богу за «вопыт вызвалення», і сказаў, што новага жылля ў Бялынічах пакуль не мае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках